Ларыса Мікалаеўна Федчанка () — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1975).
Біяграфія У 1949 годзе скончыла Беларускі тэатральны інстытут. З 1949 года працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. З 1953 года — у Тэатры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у Бабруйскім вандроўным тэатры. З 1970 года — у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча.
Творчасць
Ролі ў тэатры «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы — Насця «Злыдзень» А. Петрашкевіча — Дзюркіна «Несцерка» В. Вольскага — Мальвіна «Вечар у Люцынцы» паводле твораў В. Дуніна-Марцінкевіча — Грыпіна «Мікітаў лапаць» М. Чарота — Грыпіна «Янка і Ружа» У. Ягоўдзіка — Каралева «» А. Астроўскага — Кукушкіна «Васа Жалязнова» М. Горкага — Васа «Дзядзька Ваня» А. Чэхава — Алена Андрэеўна «Дзіўная місіс Сэвідж» — місіс Сэвідж «Апошні прыпынак» Э. М. Рэмарка — Ганна Вальтэр
Крыніцы
Літаратура