Імёны ў мармуры () — эстонска-фінская гістарычная драма рэжысёра Эльма Нюганена з удзелам Прыйта Війгемаста, Індрэка Саммула і Хэлэ Кіры.

У аснову задумы фільма пакладзена аднайменная трылогія, напісаная Альбертам Ківікасам у 1936 годзе пра вайну за незалежнасць Эстоніі ў 1918—1920 гадах і заснаваная на ўласным досведзе аўтара, які ў 1918 годзе пакінуў вучобу ў камерцыйным вучылішчы Тарту і пайшоў добраахвотнікам бараніць бацькаўшчыну бальшавікоў. У якасці прататыпаў герояў выступілі рэальныя баявыя пабрацімы Альберта Ківікаса.

У 2003 годзе фільм стаў намінантам «Залатога дэльфіна» міжнароднага кінафестывалю «Festroia — Troia» (Партугалія) і быў уключаны Нямецкім выдавецкім домам у пералік «100 найбольш займальных кінафільмаў свету».