Уладзімір Чопіч (; , Сень — , Масква) — югаслаўскі камуніст.

Біяграфія Нарадзіліся ў горадзе Сень у сям’і саматужніка. Па заканчэнні гімназіі вучыўся на юрыдычным факультэце Заграбскага ўніверсітэта.

З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны на службу ў аўстра-венгерскую армію. У красавіку 1915 трапіў у рускі палон. У маі 1918 у Маскве ўступіў у югаслаўскую камгрупу пры РКП (б), у лістападзе 1918 быў камандзіраваны ў Югаславію.

Дзеяч Кампартыі Югаславіі, уваходзіў у яе ЦК, з’яўляўся арганізацыйным сакратаром партыі (1919—1921). Быў абраны ў скупшчыну ад КПЮ. Быў дэлегатам КПЮ на V Кангрэсе Камінтэрна.

У 1925 годзе эміграваў у СССР. Навучаўся ў Міжнароднай ленінскай школе.

У 1937—1938 гадах удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Камандаваў 15-й інтэрбрыгадай імя Лінкальна.

У 1938 годзе вярнуўся ў СССР. Рэдагаваў выданне Lenjinova dela.

Расстраляны 19 красавіка 1938 года. Пасмяротна рэабілітаваны рашэннем воінскай калегіі Вярхоўнага Суда СССР 10 чэрвеня 1958 года

Крыніцы

Літаратура Савецкая гістарычная энцыклапедыя Платошкин Николай Николаевич. «Гражданская война в Испании. 1936-1939 гг.», Москва, 2005. «ОЛМА-ПРЕСС», ISBN 5-224-04456-1.

Катэгорыя:Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў РСФСР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Байцы інтэрбрыгад