Яганес Карнеліс Марыя «Джоўі» Верман (; нар. ) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца клуба ПСВ і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Кар’ера

Клубная Нідэрландаў паклаў пачатак прафесійную кар’еру 9 верасня 2016 года ў матчы Ээрстэ дывізіі ў складзе «Волендама». За клуб у выніку згуляў некалькі сезонаў, першы чым далучыцца да клуба «Херэнвен» напрыканцы лета 2019 года«Heerenveen gunt KKD-pareltje Veerman eindelijk kans in de Eredivisie». Voetbal International.. Ужо на наступны дзень па складанні працоўнага дагавора, 31 жніўня, паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клуба ў матчы найвышэйшага дывізіёна нідэрландскага першынства супраць сітардскай «Фартуны»«Heerenveen laat twee punten liggen in aantrekkelijk thuisduel tegen Fortuna Sittard». Omrop Fryslân.. 4 студзеня 2022 года іграка перакупіў гранд мясцовага футболу клуб ПСВ. 2 сакавіка ігрок адзначыўся голам у складзе новага клуба ў паўфінале Кубка Нідэрландаў, засмуціўшы прадстаўнікоў клуба «Гоу Эхед Іглс». З цягам часу стаў адным з лідараў клуба. У сезоне 2023—2024 гадоў стаў футбалістам з найбольшай колькасцю створаных галавых момантаў у Эрэдывізіі, якіх у яго было 130«5 players who created the most chances across Europe’s top 7 leagues in the 2023-24 season (Ranked)». Sportskeeda.. Цягам таго ж сезону кожны восеньскі месяц абіраўся найлепшым футбалістам Эрэдывізіі.

Міжнародная У сакавіку 2023 года Верман атрымаў свой першы афіцыйны выклік у нацыянальную зборную Нідэрландаў на адборачныя матчы да чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Францыі і Гібралтару, але быў вымушаны застацца па-за складам поруч з Кодзі Гакпам, Матэйсам дэ Ліхтам, Свенам Ботманам і Бартам Вербругенам праз харчовае атручванне, звязанае з няякасных абедам курыцай кары, які прыгатавалі кухары зборнай«Vijf Oranjespelers naar huis; Koeman roept drie vervangers op». KNVB.. 18 чэрвеня 2023 года ігрок дэбютаваў у складзе зборнай у фінальнай стадыі Лігі нацый 2022—2023 гадоў, калі выйшаў на замену Матсу Віферу ў матчы супраць зборнай Італіі. 26 сакавіка 2024 года адзначыўся першым голам у таварыскім матчы супраць зборнай Германіі«Veerman: 'Ik zat in een soort bubble'». KNVB..

Дасягненні ПСВ: Чэмпіён Нідэрландаў: 2024 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2022, 2023

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Волендам Катэгорыя:Ігракі ФК Херэнвен Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ