Увярэднік скіпетрападобны, увярднік карлаў скіпетр (Pedicularis sceptrum-carolinum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне Увярэднік скіпетрападобны — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна. Мае прамое сцябло вышынёй да 120 см. Лісце размешчана пераважна ў ніжняй часткі сцябла, простае, даўгавата-эліптычнае або даўгаватае, даўжынёй да 20 см. Кветкі жоўтыя, даўжынёй 3—3,5 см, сабраны ў суквецце гронку. Плод — круглявая каробачка.

Арэал

Еўразія: Скандынавія, атлантычная (Германія), Сярэдняя (у некаторых краінах знік) і Усходняя Еўропа, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія і Кітай. Барэальны рэліктавы від у Беларусі расце паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу і сустракаецца рассеяна па ўсёй тэрыторыі.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Латвіі, Польшчы і УкраінеУвярэднік скіпетрападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі . Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Літаратура

Спасылкі

Увярэднік скіпетрападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі Pedicularis sceptrum-carolinum L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Увярэднік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны-паразіты Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе