Тэлазііды. — С. 137 (Thelaziidae) — сямейства круглых чарвей з надсямейства . Як і ўсе круглыя чэрві, яны не маюць ні крывяноснай, ні дыхальнай сістэм.

Апісанне Цела даўжынёй 3,9 — 21 мм, круглае, белае. Самцы меншыя за самак, хваставы канец у іх з мноствам сасочкаў і 2 спікуламі. У самкі вульва размешчана ў пярэдняй або задняй частцы цела. Лічынкі даўжынёй 0,2 — 0,49 мм з яйцавай абалонкай, маюць чэхлік на хваставым канцы, выдзяляюцца са слёзных пратокаў канчатковых гаспадароў на паверхню кан’юнктывы вока.

Жыццёвы цыкл Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — пашавых мух. У яйцавых фалікулах мух праз месяц лічынкі становяцца інвазійнымі і пранікаюць у хабаток. Пры кантакце інвазаваных мух з ка’юнктывай вачэй канчатковых гаспадароў лічынкі мігрыруюць у слёзныя пратокі і праз 3 — 4 тыдні дасягаюць полавай спеласці.

Сістэматыка У сямействе вылучаюць каля 7 родаў з некалькімі дзесяткамі відаў.

Падсямейства з’яўляецца манатыпным, як і некалькі малавядомых родаў у падсямействе (2007): Family Thelaziidae. Version of 2007-AUG-07. Retrieved 2008-NOV-05..

Падсямейства Oxyspirurinae Skrjabin, 1916 Dräsche in Stossich, 1897 год Падсямейства Thelaziinae Skrjabin, 1915 Schneider, 1866 Vaz, 1937 McVicar & Gibson, 1975 Railliet, 1925 Bosc in Blainville, 1819 Chandler, 1929

Значэнне Прадстаўнікі сямейства ў асноўным з’яўляюцца паразітамі птушак, у якіх паразітуюць у арбітальнай поласці і вывадных пратоках слёзных залоз, некаторыя з відаў знойдзены і ў іншых пазваночных жывёлах, у тым ліку ў буйной рагатай жывёлы, зуброў (канчатковыя гаспадары).

Крыніцы

Літаратура

Основы нематодологии. Т. 16 Скрябин К. И., , Ивашкин В. М. Спирураты животных и человека и вызываемые ими заболевания. Ч. 4. Телязиоидеи. — М., 1967 Ивашкин В. М., Хромова Л. А. Нематоды сельскохозяйственных животных и их переносчики — двукрылые. — М., 1983 (2007): Family Thelaziidae. Version of 2007-AUG-07. Retrieved 2008-NOV-05.

Тэлазііды Катэгорыя:Сямействы круглых чарвей