Інстытут электрадынамікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне электратэхнікі, электраэнергетыкі і электрадынамічных працэсаў.
Гісторыя У траўні 1947 г. рашэннем Савета Міністраў Украінскай ССР Інстытут энергетыкі АН УССР (створаны ў 1939 годзе ў г. Харкаў) быў рэарганізаваны ў два самастойных інстытута: Інстытут электратэхнікі і Інстытут цеплаэнергетыкі АН УССР. Да канца 1947 г. Інстытут электратэхнікі цалкам разгарнуў сваю працу ў г. Кіеве. З гэтага часу практычна і пачынаецца гісторыя інстытута электрадынамікі НАН Украіны, які атрымаў сваю сённяшнюю назву ў 1963 годзе.
У гэтым інстытуце пад кіраўніцтвам яго заснавальніка акадэміка Сяргея Лебедзева ў 1950 годзе была створана першая на еўразійскім кантыненце Малая электронная вылічальная машына (МЭВМ).
На аснове падраздзяленняў установы ў свой час былі заснаваныя: Вылічальны цэнтр АН УССР (цяпер — Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны) Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава НАН Украіны Інстытут агульнай энергетыкі НАН Украіны Інстытут узнаўляльнай энергетыкі НАН Украіны
Навуковыя школы стабілізацыя параметраў электраэнергіі, электрамагнітная сумяшчальнасць ў электрычных сістэмах, павышэнне якасці энергіі, эфектыўнага яе пераўтварэння і выкарыстання; высокаэфектыўныя электрамеханічныя сістэмы; кіраванне і інфармацыйныя тэхналогіі ў энергетыцы; комплексныя энергетычныя сістэмы з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі; сістэмы стабілізаванага току; аптымальнае кіраванне электрамагнітнымі працэсамі ў шматфазных сістэмах з крыніцамі скажэнняў
Структура Аддзел пераўтварэння і стабілізацыі электрамагнітных працэсаў Аддзел стабілізацыі параметраў электрамагнітнай энергіі Аддзел мадэлявання электраэнергетычных аб’ектаў і сістэм Аддзел аўтаматызацыі электрычных сістэм Аддзел тэарэтычнай электратэхнікі і дыягностыкі электратэхнічнага абсталявання Аддзел аптымізацыі сістэм электразабеспячэння Аддзел транзістарных пераўтваральнікаў Аддзел электрасілкавання тэхналагічных сістэм
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны