Інстытут арганічнай хіміі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў будовы, тэорыі колеру і рэакцыйнай здольнасці арганічных злучэнняў; тонкага арганічнага сінтэзу; хіміі гетэраатамных арганічных злучэнняў; надмалекулярнай хіміі макрацыклічных злучэнняў; навуковых асноў сінтэзу злучэнняў з практычна карыснымі ўласцівасцямі, у тым ліку фізіялагічна актыўных рэчываў, цыянінавых фарбавальнікаў, арганічных каталізатараў і комплексаўтваральнікаў.

Гісторыя Заснаваны ў 1939 годзе на базе Інстытута хімічнай тэхналогіі АН УССР і сектара арганічнай хіміі Інстытута хіміі АН УССР.

За гады свайго існавання інстытут стаў заснавальнікам некалькіх хімічных устаноў. У 1958 годзе на базе лабараторыі высокамалекулярных злучэнняў быў арганізаваны Інстытут хіміі палімераў і манамераў АН УССР. У 1987 годзе на базе Аддзялення біяарганічнай хіміі быў створаны Інстытут біяарганічнай хіміі АН УССР.

Структура Аддзел хіміі фосфарарганічных злучэнняў Аддзел колеру і будовы арганічных злучэнняў Аддзел хіміі элементаарганічных злучэнняў Аддзел хіміі функцыянальных гетэрацыклічных сістэм Аддзел хіміі макрацыклічных злучэнняў Аддзел медыцынскай хіміі Аддзел фізіка-хімічных даследаванняў Аддзел хіміі фторарганічных злучэнняў Аддзел хіміі арганічных злучэнняў серы

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны