Лілі Эберт (; ) — брытанская пісьменніца.

Біяграфія Нарадзілася ў 1923 годзе ў Венгрыі. Была старэйшай дачкой у яўрэйскай сям’і, дзе было яшчэ пяцёра дзяцей.

У сакавіку 1944 года ў Венгрыю ўварваліся нацысты. Дваццацігадовую Лілі разам з маці, малодшым братам і трыма сёстрамі дэпартавалі ў лагер смерці «Асвенцім-Біркенаў». Пазбегнуць газавай камеры змаглі толькі яна і дзве сястры, паколькі нацысты палічылі іх прыдатнымі для працы ў лагеры, які быў вызвалены саюзнымі войскамі ў 1945 годзе.

З 1967 года Лілі Эберт жыла ў Лондане. Стала адной з заснавальніц Цэнтра выжылых ахвяр Халакосту ў Вялікабрытаніі. Яна вядомая сваімі мемуарамі, відэаролікамі ў сацсетках і выступамі ў СМІ пра перажытае. У прыватнасці, яна выпусціла кнігу «Абяцанне Лілі: як я выжыла ў Асвенціме і знайшла ў сабе сілы жыць далей». Разам са сваім унукам Эберт вяла акаўнт у тыктоку, на які было падпісана два мільёны карыстальнікаў.

Памерла ў 2024 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Выжылі ў канцлагеры Асвенцім Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі