«Бастард» () — гістарычны мастацкі фільм 2023 года рэжысёра . Галоўныя ролі выканалі Мадс Мікельсен, Аманда Колін і . Сумесная вытворчасць Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Германіі.
Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2023 года на 80-м Венецыянскім кінафестывалі.
Сюжэт Падзеі фільма адбываюцца ў Даніі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Кароль Фрэдэрык V вырашае асвоіць шырокія пусткі на паўвостраве Ютландыя, каб прынесці на гэтыя землі цывілізацыю і павялічыць падатковыя паступленні ў казну. Выканаўцам гэтай задумы становіцца шукальнік прыгод Людвіг фон Кален. Ён засноўвае калонію і пачынае вырошчваць новую для Даніі культуру — бульбу, але сутыкаецца з супрацівам найбуйнейшага землеўладальніка ў акрузе Фрэдэрыка Шынкеля. Апошні прымушае да замужжа сваю кузіну Эдэль, але тая абяцае выйсці за Калена пасля таго, як ён даб’ецца поспеху і атрымае ўзнагароду ад караля.
Прытулак у Калена знаходзяць Ан Барбара, прыгонная, што ўцякла ад Шынкеля, і цыганская дзяўчынка Анмаі Мус. Ан Барбара становіцца спачатку эканомкай Калена, а потым яго каханкай. У пустцы ўдаецца сабраць першы ўраджай бульбы, пасля чаго кароль дасылае немцаў-каланістаў. Аднак тыя прымушаюць Калена адправіць Анмаі Мус у работны дом, бо лічаць, што яна прынясе няшчасце. Шынкель нацкоўвае на калонію разбойнікаў, Кален забівае іх і афіцэра, які камандаваў імі. Кароль перадае пустку ва ўласнасць Шынкеля, апошні загадвае схапіць Калена і вылупцаваць пугай. Ан Барбара пранікае ў дом свайго былога гаспадара і забівае яго. Яе адпраўляюць на пажыццёвае зняволенне, Эдэль з’язджае да бацькі ў Нарвегію.
Кален забірае Анмаі Мус з работнага дому. Калі яна вырастае, яна сыходзіць ад яго з жаніхом. Тады Кален пакідае калонію і ладзіць уцёкі для Ан Барбары. У апошніх кадрах яны на конях набліжаюцца да берага мора.
Акцёрскі склад Мадс Мікельсен — Людвіг фон Кален Аманда Колін — Ан Барбара — Фрэдэрык Шынкель
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 22 кінаўзнагародамі і яшчэ 16 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Даніі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Швецыі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Нарвегіі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Даніі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Даніі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Даніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Швецыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Нарвегіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Нарвегіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Нарвегіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Германіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы на дацкай мове Катэгорыя:Фільмы на шведскай мове Катэгорыя:Фільмы на нарвежскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы Мікалая Акселя