«Бруталіст» () — гістарычны драматычны фільм 2024 года, зняты і спрадзюсаваны Брэдзі Корбетам.

Прэм’ера фільма адбылася на 81-м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі 1 верасня 2024 года, дзе ён атрымаў прызнанне крытыкаў за рэжысуру, сцэнарый, аператарскую працу, мантаж, дызайн-пастаноўку і гульню акцёраў, асабліва Эдрыена Броўдзі, Гая Пірса і Фелісіці Джонс. Корбет быў узнагароджаны Сярэбраным ільвом за найлепшую рэжысуру. Выхад фільма ў пракат запланаваны на 20 снежня 2024 года.

Сюжэт Фільм апавядае пра трыццаць гадоў жыцця Ласла Тота, венгерскага яўрэйскага архітэктара, які перажыў Халакост. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты са сваёй жонкай Эржэбет, каб зведаць на сабе «амерыканскую мару». Спачатку Ласла церпіць галечу і знявагу, але неўзабаве ён атрымлівае кантракт з таямнічым і багатым кліентам, Харысанам Лі Ван Бюрэнам, які зменіць ход яго жыцця.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2024 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра імігрантаў Катэгорыя:Фільмы пра Халакост