Ушча () — возера ў Пустошкінскім раёне Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Мае плошчу ў 734 гектары, звычайная глыбіня — 6 метраў, найбольшая — 12 метраў. Дно глеіста-пясчанага тыпу. Адносіцца да басейна ракі Ушча.
У возеры водзяцца судак, верхаводка, лешч, гусцяра, язь, плотка, краснапёрка, акунь, ёрш, лінь, карась. Іхтыялагічны тып возера — лешчава-судачы.
Крыніцы
Катэгорыя:Азёры Пскоўскай вобласці