Фядот Акімавіч Калінін () — педагог, выдатнік асветы Беларусі, удзельнік абароны Беларусі, партызанскага і падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Маёр.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1930 годзе працаваў настаўнікам. У 1933 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут і пасля яго заканчэння ў 1937 годзе працаваў настаўнікам у горадзе Мсціслаўле, выкладчыкам Крычаўскага педагагічнага вучылішча, дырэктарам Высагонскага педагагічнага вучылішча.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на Заходнім, Калінінскім, 1-м Беларускім франтах на пасадах каманднага складу. У 1942—1944 гадах камандзірам атрада спецыяльнага прызначэння знаходзіўся ў тыле ворага ў Мінскай вобласці.

Пасля заканчэння вайны працаваў у Міністэрстве асветы БССР, Мінскім педагагічным інстытуце, дырэктарам настаўніцкага інстытута. Пасля заканчэння аспірантуры быў прызначаны дырэктарам Мазырскага педагагічнага інстытута (1950—1952). З 1953 года працаваў у Гомельскім педагагічным інстытутам імя В. П. Чкалава.

У ліпені 1955 года быў абраны старшынёй праўлення калгаса «18-ы партз’езд».

У 1961—1963 гадах — дэкан факультэта пачатковай адукацыі Мінскіага педагагічнага інстытута.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (25 верасня 1943); Ордэн Айчыннай вайны I ступені (6 красавіка 1985); Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені; Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».

Бібліяграфія Калинин, Ф. Центр вызывает Минск / Федот Калинин.- Минск, 1973. — 224 с.

Спасылкі КАЛИНИН ФЕДОТ АКИМОВИЧ Федот Калинин. Огромное мужество при такой же скромности… Калинин Федот Акимович Калінін Фядот Акімавіч История факультета

Катэгорыя:Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Дэканы БДПУ імя Максіма Танка