За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Камянецкага раёна былі забітыя (6921 чалавек, то бок 16% насельніцтва), а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Вялікіх Мурынах (140 чалавек), Вялікай Турне, Каменюках, Свінёва, Лешні, Замосце (з 1962 года ў складзе горада Камянец) і іншых.
З сельскагаспадарчай калоніі Абрамава, дзе да вайны жылі 172 яўрэі, іх вывезлі і забілі ў Беластоцкім гета, а з калоніі Сарэва яўрэяў вывезлі і забілі ў Камянецкім гета.
У 1942 годзе ў трох кіламетрах ад Чарнаўчыц у вёску Малая Турна звезлі каля 200 яўрэяў-мужчын з бліжэйшых вёсак і расстраляліГосударственный архив Брестской области (ГАБО), — фонд 514, опись 1, дело 41, лист 17;. Вясной 1942 года ва ўрочышчы Равец каля Вялікіх Мурынаў расстралялі яўрэяў з Вялікай Турны, Відамлі і Камянца.
Частка яўрэяў з Відамлі і Баранак вывезлі ў гета Пружанаў і Воўчына і там расстралялі ў 1942 годзе. Апошні вядомы расстрэл яўрэяў у раёне адбыўся да 1944 года, калі былі забітыя 2 сям’і (усяго 9 чалавек), якія адсталі ад партызанскага злучэння, у якім знаходзіліся. Гэта здарылася ў лесе дзесьці паміж Чвіркамі і Бялёва.
Было створана 4 гета: у Воўчыне (лета 1941 — верасень 1942), забітыя каля 700 чалавек, у Высокім (лета 1941 — студзень 1942), закатаваныя і забітыя больш за 2800 чалавек, два ў Камянцы (лета 1941 — лістапад 1942), загінула больш за 5000 чалавек.
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Воўчыне, Высокім і Камянцы.
Мноства месцаў масавых забойстваў яўрэяў на тэрыторыі раёна дагэтуль не пазначаныя і не ўвекавечаныя.
Крыніцы
Літаратура
Камянецкі раён Катэгорыя:Гісторыя Камянецкага раёна