За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Лунінецкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Для поўнага знішчэння апошніх яўрэяў у раёне ў 1942 годзе былі сабраныя сілы ў складзе 306-га паліцэйскага батальёна (больш за 300 чалавек), 9-га ўзвода 3-й роты 15-га паліцэйскага батальёна (35 чалавек), кавалерыйскага эскадрону (160 чалавек), батальёна № 69 Арганізацыі Тота (адабрана 40 чалавек), сілы СД з Пінска (50 чалавек) і некалькі сотняў украінскіх і беларускіх паліцаяў.
У канцы жніўня ў вёску Багданаўка прыехалі эсэсаўцы, загадалі з’явіцца мужчынам-яўрэям, адвялі іх за вёску і расстралялі ва ўрочышчы цыганскія дубы. Пакінутых жанчын і дзяцей праз некалькі месяцаў вывезлі ў гета Пагост-Загародскім, дзе яны таксама загінуліА. Литвин. Убийцы , газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003Н. Ильючик. Памяти жертв Холокоста .
Яўрэяў у раёне таксама забівалі таксама ў Кажан-Гарадку, Лахве, Лунінцы, Мікашэвічах, Бастыні (51 чалавек), Велуце, Вульцы-2, Цне, Луніне, Мокраве, Сінкевічах і іншых.
Было створана 6 гета: у Кажан-Гарадку (лета 1941 — 3 верасня 1942, закатаваныя і забітыя каля 1000 чалавек) у Лахве (1 красавіка 1942 — 3 верасня 1942, загінулі больш за 2000 чалавек) у Лунінцы (сакавік 1942 — 4 верасня 1942, забітыя каля 4300 чалавек) у Мікашэвічах (1942 — 6 жніўня 1942, загінулі больш за 400 чалавек) у Вялікіх Чучавічах (лета 1941, загінулі некалькі дзясяткаў чалавек). у Луніне (да 1942)
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў гарадах Лунінец і Мікашэвічы, у вёсках Лахва, Кажан-Гарадок, Багданаўка, Лунін, Вялікія Чучавічы.
Крыніцы
Літаратура
Лунінецкі раён Катэгорыя:Гісторыя Лунінецкага раёна