«Паўночны Ледавіты акіян» ― карціна Каспара Давіда Фрыдрыха, прадстаўніка нямецкага рамантызму, напісаная ў 1823—1824 гадах. Таксама вядома пад назвай «Крушэнне надзеі». У цяперашні час захоўваецца ў .
На пейзажы намалявана сцэна караблекрушэння сярод нагрувашчання арктычнага лёду ў форме дальмена ці маналітнай грабніцы з накіраванымі ў неба вострымі краямі. Справа бачная карма загінулага карабля, надпіс на якой «HMS Griper» пацвярджае, што гэта адзін з удзельнікаў экспедыцый 1819―1820 і 1824 гадоў.
Фрыдрых напісаў дзве карціны на дадзеную тэму, больш ранняя з іх страчана. Яна выстаўлялася ў у 1822 годзе пад назвай «Караблекрушэнне ў берагоў Грэнландыі ў месячным святле. Фантазія аўтара»«Ein gescheitertes Schiff auf Grönlands Küste im Wonne-Mond. Eigene Erfindung». «Паўночны Ледавіты акіян» быў прадстаўлены публіцы ў Пражскай акадэміі выяўленчых мастацтваў у 1824 годзе пад назвай «Ідэалізаваная карціна арктычнага мора з караблекрушэннем у нагрувашчаных масах лёду»«Ideale Szene eines arktischen Meeres, ein gescheitertes Schiff auf den aufgetürmten Eismassen». У вопісе маёмасці Фрыдрыха яна фігуравала як «Ледзяная карціна. Катастрофа экспедыцыі да Паўночнага полюса»«Eisbild. Die verunglückte Nordpolexpedition».
Калекцыянер зрабіў заказ на дзве карціны, якія павінны былі сімвалізаваць паўднёвую і паўночную прыроду. Першы з іх, пад назвай «Паўднёвая прырода ў яе багатай і велічнай пышнасці»«Die südliche Natur in ihrer üppigen und majestätischen Pracht», дастаўся жывапісцу Іагану Марціну фон Радэну, другі — «Паўночная прырода ва ўсёй яе жахлівай прыгажосці»«Natur des Nordens in der ganzen Schönheit ihrer Schrecken» — Каспару Давіду Фрыдрыху. У лісце 1821 года Васіль Жукоўскі сведчыць, што Фрыдрых «сам ня ведае што будзе пісаць; ён чакае моманту натхнення, якое (па яго ўласных словах) часам прыходзіць у сне»Schmied: Caspar David Friedrich.
Фрыдрыху напэўна былі вядомыя справаздачы экспедыцый Уільяма Пары ў пошуках 1819—1820 гадоў, якія рэгулярна публікаваліся ў той час. Зімой 1820—1821 гадоў мастак выканаў шэраг эскізаў плывучага лёду на Эльбе непадалёк ад Дрэздэна, якія, верагодна, былі выкарыстаны пры напісанні карціны.
«Паўночны Ледавіты акіян» зрабіў незгладжальнае ўражанне на французскага скульптара падчас яго наведвання Дрэздэна ў 1834 годзе. Ён абазваўся аб працы наступным чынам: «Дух Фрыдрыха змрочны. Ён бездакорна адчувае, як перадаць у пейзажы вялікую барацьбу прыроды». У цэлым, аднак, кампазіцыя карціны была ацэнена як занадта радыкальная, і яна заставалася непрададзенай аж да смерці Фрыдрыха ў 1840 годзе.
У XX стагоддзі праца аказала значны ўплыў на арктычныя пейзажы канадскага жывапісца Ларэна ХарысаLarisey, Peter: «Light for a Cold Land: Lawren Harris’s Life and Work». Dundurn, 1993. 14. і карціну «Мёртвае мора» ангельскага мастака Causey, Andrew. Paul Nash. New York : Oxford University Press, 1980. Амерыканскі крытык Расэл Потэр назваў карціну ўзорным прыкладам «арктычнага ўзвышанага», які паўплываў у канцы XIX стагоддзя на творчасць і Уільяма БрэдфардаPotter, Russell A. Arctic Spectacles: The Frozen North in Visual Culture, 1818—1875 (Seattle: University of Washington Press, 2007), pp. 57-59 . Амерыканскі архітэктар лічыць карціну «Паўночны Ледавіты акіян» найважнейшым узорам адлюстравання дынамічных адносін паміж архітэктурай, пейзажам і прыродай. Карціна з’яўляецца на вокладках альбомаў «The Mekons: Honky Tonkin» (1987) брытанскага гурта «» і «Return to the Sea» (2006) канадскага індзі-рок-гурта «Islands». Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны паводле алфавіта Катэгорыя:Карціны Каспара Давіда Фрыдрыха Катэгорыя:Карціны XIX стагоддзя