Ірмга́рда Карва́цкая (; , , Паўночны Рэйн — Вестфалія, Германія — 9 снежня 2007, Мёнхенгладбах, Паўночны Рэйн — Вестфалія, Германія) — нямецкая палітычная дзяячка. З шляхецкага роду Карвацкіх.

Маладосць Была дачкой партовага работніка з Дуйсбургу. Пасля школы, скончыла гандлёвыя курсы і працавала гандлёвай служкай. Затым навучалася ў адмысловай вышэйшай навучальнай установе, якую скончыла як працаўнік органаў сацыяльнага забеспячэння. Была рэферэнткай Саюза нямецкай каталіцкай моладзі ў Эсэнскім біскупстве, а ў 1971—1976 гадах рэферэнткай Каталіцкіх універсітэтаў Паўночнага Рэйна — Вестфаліі.

Палітычная дзейнасць Сяброўка Хрысціянскага дэмакратычнага саюза ад 1965, ад 1975 старшыня аддзялення партыі ў Рэйнскай вобласці. У 1975—1977 і ў 1979—1990 уваходзіла ў склад Рады Дуйсбурга. У 1976—2005 сябар Бундэстагу ад Паўночнага Райну-Вестфаліі. У кастрычніку 1979 — чэрвені 1983 бургамістарка Дуйсбурга.

4 кастрычніка 1982—1987 парламенцкая статс-сакратарка федэральнага міністра па справах моладзі, сям’і і аховы здароўя; 12 сакавіка 1987-21 красавіка 1989 — федэральнага міністра адукацыі і навукі; 17 лістапада 1994-28 кастрычніка 1998 — федэральнага міністра фінансаў. 28 кастрычніка 1998 пакінула ўрад.

Далейшае жыццё Ад 1999 старшыня дабрачыннага таварыства і наглядальнага савета Банку Эсэнскага біскупства. Памерла ад інфаркту.

Крыніцы

Спасылкі Асабісты сайт

Ірмгарда Катэгорыя:палітыкі Германіі