8 лістапада 2024 года ў некалькіх раёнах Амстэрдама прайшлі масавыя яўрэйскія пагромы. Падзеі адбыліся на фоне палесціна-ізраільскага канфлікту.

Ход падзей Пасля заканчэння матчу Лігі Еўропы паміж футбольнымі клубамі «Аякс» (Амстэрдам) і «Макабі» (Тэль-Авіў) прыхільнікі Палесціны напалі на футбольных заўзятараў з Ізраіля. Нападнікі крычалі лозунг «Free Palestine» (Свабоду Палесціне), папулярны ў тым ліку сярод людзей антысеміцкіх поглядаў. Мінімум дзесяць яўрэяў былі параненыя, як мінімум двое апынуліся ў цяжкім стане (аднаго з іх спецыяльна збілі аўтамабілем). Паведамлялася аб крадзяжах пашпартоў пацярпелых ізраільцян.

З 13 ізраільцянамі не было сувязі, але прыкладна да 15 гадзін дня ўсе былі знойдзеныя. 30 нападнікаў былі арыштаваныя, пазней колькасць вырасла да 65.

У той жа дзень Армія абароны Ізраіля абвясціла аб пачатку выратавальнай аперацыі. У Нідэрланды былі накіраваныя два ваенна-транспартныя самалёты C-130J Super Hercules з выратавальнымі атрадамі і медыцынскімі брыгадамі. Камандаванне аперацыяй ажыццяўляла служба тылу.

Рэакцыя Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху адзначыў: «Гэта сапраўдныя твары прыхільнікаў радыкальнага тэрарызму, з якім мы змагаемся. Заходняму свету трэба прачнуцца зараз!»

Нідэрландскае кіраўніцтва, у тым ліку прэм’ер-міністр Дзік Схоф і дэпутат палаты прадстаўнікоў Герт Вілдэрс, асудзіла напады.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 8 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2024 года Катэгорыя:Падзеі ў Нідэрландах Катэгорыя:Яўрэйскія пагромы