Ігар Міхайлавіч Пашкоў (нар. 1 лістапада 1969, г. Чашнікі, Віцебская вобласць) — беларускі міліцыянер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзіўся 1 лістапада 1969 года ў г. Чашнікі Віцебскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя»; Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»; палкоўнік міліцыі.

Працоўны шлях пачаў настаўнікам гісторыі і геаграфіі Лужкоўскай васьмігадовай школы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Праходзіў службу на пасадах інспектара, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска; на розных пасадах у галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; на кіруючых пасадах у штабе Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся начальнікам штаба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Купалаўскай акругі № 94. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Сям’я Жанаты, мае дзвюх дачок.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Палкоўнікі міліцыі (Беларусь) Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі