Севільскі кафедральны сабор () або сабор Марыя-дэ-ла-Седэ () — сабор у горадзе Севілья (Андалусія, Іспанія), найбуйнейшы гатычны сабор у Еўропе.
Апісанне Пабудаваны ў 1401—1519 гадах на месцы былой мячэці, якая засталася пасля рэканкісты. Мае даўжыню каля 116 м і шырыню 76 м. Сабор складаецца з пяці бакавых прыбудовак, вялікай асноўнай капэлы са скляпеннем, які ўзвышаецца на 56 м над трансептам (папярочным нефам).
Гл. таксама Хіральда
Спасылкі
UNESCO: Кафедральны сабор, Алькасар і «Архіў Індый» у Севільі Інтэрактыўная панарама 360° с Plaza del Triunfo, выгляд на сабор, Алькасар і Архіў Індый (Java, 0,9 Мб)
Катэгорыя:Севілья Катэгорыя:Саборы Іспаніі Катэгорыя:Збудаванні Іспаніі ў гатычным стылі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Іспаніі