Bash (от , каламбур  — «адроджаны» shell) — удасканаленая і мадэрнізаваная варыяцыя каманднай абалонкі Bourne shell. Адна з найбольш папулярных сучасных разнавіднасцяў каманднай абалонкі UNIX. Асабліва папулярная ў асяроддзі Linux, дзе яна часта выкарыстоўваецца ў якасці прадусталяванай каманднай абалонкі.

Хоць Bash распрацавана для UNIX і UNIX-падобных аперацыйных сістэм, такіх як GNU/Linux, таксама даступны версіі для Windows, BeOS і Haiku.

Гісторыя Браян Фокс пачаў пісаць код для Bash 10 студзеня 1988 года пасля таго, як Рычард Столман быў незадаволены адсутнасцю прагрэсу, дасягнутым папярэднім распрацоўшчыкам. Столман і FSF палічылі свабодную абалонку, якая магла б запускаць існуючыя скрыпты, настолькі стратэгічна важнай для цалкам свабоднай сістэмы, пабудаванай на аснове кода BSD і GNU, што гэта быў адзін з нямногіх праектаў, якія яны фінансавалі самі, а Фокс узяўся за гэтую працу як супрацоўнік FSF. Фокс выпусціў Bash у выглядзе бэта-версіі (версія .99) 8 чэрвеня 1989 года і заставаўся асноўным распрацоўшчыкам прыкладна дзесьці да перыяду паміж сярэдзінай 1992 года і сярэдзінай 1994 года, калі ён быў звольнены з FSF, і яго абавязкі былі перададзены іншаму ўдзельніку, Чэту Рэмі.

Зноскі

Спасылкі Bash Reference Manual

Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C Катэгорыя:Свабоднае кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Скрыптовыя мовы