Паула Селінг (; нар. , ) — румынская спявачка, кампазітар і радыё-дыджэй. Селінг, у дуэце з Аві, прадстаўляла Румынію на Еўрабачанні-2010 у Осла і заняла трэцяе месца. А пазней на Еўрабачанні 2014 (і зноў у дуэце з Аві), дзе заняла 12-е месца.

Біяграфія У чэрвені 1997 года скончыла Gheorghe Sincai National College. Таксама яна навучалася ў Şcoala Superioară de Jurnalism у Бухарэсце. Шэсць гадоў Селінг навучалася ігры на фартэпіяна.

Восенню 2002 года Паўла падпісала кантракт з «Roton Records» пасля перамогі на фестывалі «Golden Stag Festival». У 2002 годзе перамагла ў намінацыях румынскага MTV — «найлепшая спявачка» і «найлепшае музычнае відэа». У 2005 годзе Селінг, разам з бацькам і братам, запусціла ўласны гуказапісвальны лэйбл — Unicorn Records Romania.

Спявала дуэтам з Аль Бана, Анітай Дэлс (2 Unlimited). Выступала на разагрэве ў такіх артыстаў, як Джоан Баэз, Чык Карыя, Майкл Болтан, Беёнс. Апошні альбом Паулы, «Believe», выйшаў у 2009 годзе. Першы сінгл з гэтага альбома, «Believe», дасягнуў саракавага радка ў румынскім top-100. Афіцыйная прэзентацыя альбома прайшла 10 чэрвеня 2009 года ў Siver Church Club у Бухарэсце.

Са жніўня па снежань 2009 года Паула была ў туры па Канадзе і Заходняй Еўропе. Таксама ў 2009 годзе Паула зноў брала ўдзел у Golden Stag Festival, але ўжо ў якасці члена журы.

Дыскаграфія Альбомы

Only Love (1998) Stiu ca exist (1998) Colinde si Cantece sfinte (1998) De dragoste (1999) Ma voi intoarce (2001) Stii ce inseamna (2001) Prima selectie (2001) Albumul de craciun (2002) Fara sfarsit (2003) De Sărbători (2006) Culeg Visei (2009) Believei (2009) Playing with Firei (2010) One Mile of Wordsi (2013)

Крыніцы

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Румыніі Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2010 Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2014