За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Дубровенскага раёна — каля 4000 чалавек — былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забілі ў Дуброўне, Лядах, Расасна, БаевеА. Подлипский. Вдали от крупных городов і іншых вёсках.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета: у Дуброўне (кастрычнік — снежань 1941, закатаваныя і забітыя каля 2000 чалавек), тры ў Лядах (лета 1941 — 2 красавіка 1942, забітыя больш за 2000 чалавек), у Баеве (да кастрычніка 1941 / вясны 1942, загінула прыкладна 200 чалавек), у Расасна (да сакавіка 1942, па меньшай меры 72 загінулыхГ. Винница, Слово памяти, Орша, Оршанская типография, 1997, с. 41.).
У Дубровенскім раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Рэўтавіч Сцяпан і Яфімія — за выратаванне Гуменнік (Каплан) Іды ў Дуброўне. Мінін Іван — за выратаванне Хенох (Кузняцовай) Фрузы ў вёсцы Чубакова. Майсеенка Марыя — за выратаванне Катляр (Малкінай) Доры ў вёсцы Рыбалтова.
Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў устаноўлены ў Дуброўне і Лядах.
Крыніцы
Літаратура
Дубровенскі раён Катэгорыя:Гісторыя Дубровенскага раёна