Палявы ардынарыят Войска Польскага (, ) — спецыялізаваная дыяцэзія (ваенны ардынарыят) Рымска-Каталіцкай царквы, якая ахоплівае тэрыторыю ўсёй Польшы і месцы размяшчэння польскіх вайсковых кантынгентаў за мяжой.

Ардынарыят выконвае святарскія функцыі сярод вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Польшча. Ягоныя капеланы маюць воінскія званні, ніжэйшае званне святароў — падпаручнік, вышэйшае — генерал-маёр. Кіраўнік ардынарыяту — палявы біскуп.

Ардынарыят быў створаны замест Генеральнага дэканату Войска Польскага, які дзейнічаў у 1945—1989 гадах. Традыцыя адносіцца да ваенна-біскупскай курыі, створанай 5 лютага 1919 года Папам Бенедыктам XV, і ваеннага ардынарыяту, які існаваў у ІІ Рэчы Паспалітай. Ваенны ардынарыят уключае 64 святара і каля 300 тысяч вернікаў. Ардынарыят знаходзіцца ў непасрэдным падпараткаванні Святога Прастола.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэлігія ў Польшчы