Лугвенавічы Мсціслаўскія — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім, галіна Альгердавічаў. Паходзяць ад сына Альгерда Лугвена, які пасля смерці брата Карыгайлы ў 1390 годзе атрымаў Мсціслаўскае княства.

Вядомыя прадстаўнікі Лугвен Альгердавіч Юрый (1395?—1458?), сын Лугвена ў шлюбе з Марыяй, дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча. Іван (? — да 1489), валодаў Мсціславам, Цяцерынам, Княжыцамі, Паповай Гарой, Дрокавам і іншымі валасцямі, магчыма, Магілёвам. Анастасія, каля 1496 выйшла замуж за князя слуцкага Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча. Ульяна, каля 1499 года выйшла замуж за князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага, вялікі князь Аляксандр перадаў яму частку Мсціслаўскага княства, ад іх паходзіць пазнейшы род князёў Мсціслаўскіх. Яраслаў Фёдар (1411—1435), сын Лугвена ў другім шлюбе. Загінуў у бітве пад Вількамірам на баку Свідрыгайлы.

Радавод Лугвенавічаў Мсціслаўскіх

Крыніцы

Літаратура Мяцельскi А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 664 с.

Спасылкі

* Катэгорыя:Альгердавічы