Жак Капо (; ) — французскі рэжысёр, акцёр, тэатрны дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай французскай рэжысуры.
Вучыўся ў Сарбоне. У 1913 годзе ў Парыжы заснаваў тэатр «В’ё каламб’е» («Тэатр старой галубятні»), кіраваў ім да 1924 года. Ставіў п’есы Мальера, У. Шэкспіра, К. Гальдоні, К. Гоцы, М. Гогаля, П. Мерымэ, творы сучасных яму драматургаў («Крамдэйр стары» Ж. Рамэна, 1920; «Мішэль Аклэр» Ш. Вільдрака, 1922). Імкнуўся ствараць паэтычна філасофскія спектаклі, адстойваў выхаваўча-этычнае значэнне мастацтва. У 1915 годзе адкрыў тэатральную школу. Як акцёр выканаў ролі: Жака («Як вам гэта спадабаецца» Шэкспіра), Івана Карамазава («Браты Карамазавы» паводле Ф. Дастаеўскага). У 1936—1940 гадах працаваў у тэатры «Камеды Франсэз». Аўтар п’ес «Ранішні туман» (1897), «Родны дом» (1924) і інш.
Літаратура
Зноскі
Спасылкі