Востраў Муша — каралавы востраў каля ўзбярэжжа Джыбуці. З’яўляецца часткай рэгіёну Джыбуці. Самы вялікі востраў краіны. Працягласць — менш за 3 км, акружаны невялікімі астравамі Маскалі, некалькімі астраўкамі і каралавым рыфам. Размешчаны прыкладна за 15 км на поўнач ад сталіцы Джыбуці. Пераважаюць сонечныя дні і высокія тэмпературы на працягу года. Клімат засушлівы (Köppen: BWh), тэмпература вагаецца ад вельмі цёплай у снежні, студзені і лютым да надзвычай гарачай у ліпені. Два сезоны: летні сухі сезон з траўня па кастрычнік і адносна прахалодны сезон з лістапада па красавік (зіма).

Катэгорыя:Астравы Джыбуці Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна