Яўген, свецкае імя Яўхім Аляксеевіч Балхавіцінаў (; , Варонеж — , Кіеў) — біскуп Рускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, царкоўны гісторык, археограф і бібліёграф.

Біяграфія

Дзяцінства і маладосць Нарадзіўся ў сям’і парафіяльнага святара Варонежскай епархіі Аляксей Андрэевіч, які служыў у Іллінскім храме Варонежа з дня яго пабудовы да смерці ў 1776 годзе. З 10 гадоў Яўхім — сірата.

15 кастрычніка 1777 года быў залічаны ў другі сінтаксічны клас Варонежскай духоўнай семінарыі, са жніўня 1782 года да чэрвеня 1784 года — у рытарычны клас семінарыі, з верасня 1784 года ён — пеўчы архірэйскага хору Дабравешчанскага сабора і семінарыст у філасофскім класе ў слабадзе Белагор’е ў Паўлаўскім павеце.

Святарства, раннія гістарычныя працы У 1785 годзе па дазволе Варонежскага біскупа Ціхана (III) паехаў на вучобу ў Маскоўскую Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. У 1789 годзе скончыў навучанне ў акадэміі — філасофскі і багаслоўскі класы, грэчаскую і французскую мову. Падчас навучання ў духоўнай акадэміі таксама слухаў лекцыі па ўсеагульнай філасофіі і палітыцы, вопытнай фізіцы і французскім красамоўстве ў Маскоўскім універсітэце, тады ён пазнаёміўся з навукоўцам М. М. Бантыш-Каменскім . Па заканчэнні навучання, са студзеня 1789 года быў настаўнікам рыторыкі і французскай мовы, са жніўня — віцэ-прэфектам духоўнай семінарыі, а з верасня — загадчыкам бібліятэкі. З верасня 1790 года — прэфект семінарыі, а таксама выкладчык багаслоўя і філасофіі.

4 лістапада 1793 года ажаніўся з Ганнай Антонаўнай Растаргуевай. У сакавіку 1795 года памёр яго першы сын — Андрыян. У 1796 годзе высвечаны ў протаіерэі Паўлаўска Варонежскай губерні .

У Варонежы ён пачаў работу над «Расійскай гісторыяй». Таксама ў Варонежы напісаны «Надмагільнае слова над труною біскупа Інакенція, з далучэннем кароткага летапісца праасвяшчэнных варонежскіх» (1794), «Поўнае апісанне жыцця праасвяшчэннага Ціхана» і «Гістарычнае, геаграфічнае і эканамічнае апісанне Варонежскай губерні», пад яго кіраўніцтва напісана «Гісторыя варонежскай семінарыі».

У 1799 годзе, 9 ліпеня памерла дачка — Пульхерыя, 3 жніўня — пахаваны другі сын Мікалай, 21 жніўня — памерла жонка. У 1800 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе стаў прэфектам Аляксандра-Неўскай акадэміі (3 сакавіка) і прыняў манаства (9 сакавіка), таксама быў у акадэміі настаўнікам філасофіі і красамоўства.

11 сакавіка 1800 года высвечаны ў архімандрыты Траецкага Зелянецкага манастыра .

27 студзеня 1802 года пайменаваны архімандрытам Сергіевай пустыні .

У Санкт-Пецярбургу напісаў «Гістарычнае выяўленне Грузіі» (як вынік сувязяў з грузінскім епіскапам Варлаамам і грузінскімі князямі Баграрай, Іаанам і Міхаілам), «Кананічнае даследаванне пра папскую ўладзе ў хрысціянскай царкве» (з нагоды прапаноў езуіта Грубера імператару Паўлу I па ўз’яднанні каталіцкай і праваслаўнай царквы), «Цыдулка з двума духаборцамі» і інш.

Біскупства

Ноўгарад У 1804 годзе 1 студзеня быў найвышэйша падараваны, а 17 студзеня хіратанісан у біскупа Старарускага і вікарыя Наўгародскага.

Па даручэнні мітрапаліта наўгародскага Амуросія склаў «Усеагульны храналагічны агляд пачатку і распаўсюджвання духоўных расійскіх вучылішч», — аснову наступнай рэформы сістэмы духоўнай адукацыі ў Расіі. У Ноўгарадзе Яўген выявіў Мсціслававу грамату — найстаражытную грамату, дадзеную князямі Мсціславам Уладзіміравічам і сынам яго Усеваладам Мсціславічам Юр’еву манастыру, напісаў «Гістарычныя гутаркі пра старажытнасці Вялікага Ноўгарада» (1808), «Разгляд веравызнання духаборчай секты» т «Крытычныя заўвагі на рэцэнзію мараўскага двараніна Гаке дэ Гакенштэйна».

У 1805 годзе абраны ганаровым членам Маскоўскага ўніверсітэта, а ў 1806 годзе — правадзейным членам Расійскай акадэміі . У 1807 годзе пры рамонце Георгіеўскага сабора Юр’ева манастыра па яго ўказанні праведзены раскопкі, такім чынам выяўлены шэраг каменных саркафагаў.

У наўгародскі перыяд Яўгена звязвалі сяброўскія адносіны з Г. Р. Дзяржавіным, які жыў у Званцы, паэт прысвяціў епіскапу вершы «Яўгену. Жыццё Званскае».

Волагда і Пскоў

З 24 студзеня 1808 года прызначаны валагодскім біскупам.

Таксама ў 1808 годзе абраны членам Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі .

У Волагдзе напісаны «Усеагульнае ўвядзенне ў гісторыю манастыроў грэка-расійскія царквы», «Пра асабістыя ўласныя імёны ў славяна-русаў», «Пра розныя роды прысяг у славяна-русаў», таксама артыкул «Пра старажытнасці валагодскіх зыранскіх»; складзены падрабязныя: «Апісанне манастыроў валагодскай епархіі», «Апісанне Пекінскага манастыра», «Гістарычная звестка пра валагодскую епархію і пра пермскіх, валагодскіх і вусцюжскіх архірэяў», тут ён працягнуў працаваць над «Гісторыяй расійскай іерархіі». У 1810 годзе абраны членам Санкт-Пецярбургскага таварыства аматараў навук, славеснасці і мастацтваў, а ў 1811 годзе — ганаровым членам і спаборнікам Таварыства гутаркі рускай мовы ў Санкт-Пецярбургу.

19 ліпеня 1813 годзе прызначаны біскупам Калужскім. Таксама з 1813 года — ганаровы член Таварыства гісторыі і старажытнасцей Расійскіх пры Маскоўскім універсітэце. З 1814 года — член Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У 1815 годзе абраны членам маскоўскага Таварыства ўрачэбных і фізічных навук . З 1817 года — ганаровы член Харкаўскага і Казанскага ўніверсітэтаў.

7 лютага 1816 года ўзведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны ў Пскоў архіепіскапам Пскова і ўсяе Ліфляндыі і Курляндыі. У пскоўскі перыяд напісана «Гісторыя княства Пскоўскага» (ч.1-4, 1831), «Летапіс старажытнага славяна-рускага княжацкага горада Ізборска» (1825), апісанне пяці пскоўскіх манастыроў, кароткі змест Пскоўскага летапісу і іншае. Таксама ў гэты час выходзіць поўны варыянт «Слоўніка гістарычнага пра былых у Расіі пісьменнікаў духоўнага чыну», выпраўленая «Запіска пра камчацкую місію».

У 1813 г. на старонках «Вестника Европы» Я. Балхавіцінаў надрукаваў артыкул «Гістарычная звестка пра мітрапаліта Пятра Магілу», сцвердзіў, што пры заснаванні Кіева-Магілянскай акадэміі выкладанне ў ёй вялося на лацінскай, польскай і беларускай мовах. Свой кіеўскі катэхізіс, паводле Я. Балхавіцінава, П. Магіла надрукаваў на польскай і беларускай мовах, пазней гэта меркаванне ў сваёй “Спробе кароткай гісторыі рускай літаратуры” паўтарыў М. Грэч. Думка пра тое, што кіеўскі катэхізіс П. Магілы надрукаваны на “беларускай мове”, у пачатку ХІХ ст. была звычайнай. Ужо ў маскоўскім выданні катэхізіса 1696 г. было пазначана, што кіеўскі катэхізіс П. Магілы быў надрукаваны “па-беларуску”.

У 1818 г. у сваім «Гістарычным слоўніку ранейшых пісьменнікаў Расіі...» некаторых аўтараў (А. Радзівілоўскага, Д. Растоўскага, З. Капысценскага, І. Галятоўскага, П. Магілу, М. Сматрыцкага, П. Бярынду, М. Кавячынскага, С. Буднага і Л. Крышкоўскага) пазначыў як беларускамоўных.  Я. Балхавіцінаў лічыў, што да сярэдзіны XVIII ст. у Маларосіі амаль усе пісалі на мове, «змешанай са славянскай, польскай і маларасійскай мовамі». У іншым месцы ў слоўніку Я. Балхавіцінаў сцвердзіў, што ва ўкраінскіх вучоных у XVIII ст. была ва ўсеагульным ужытку “беларуская” мова. Пад «беларускай мовай» Я. Балхавіцінаў разумеў старажытную кніжную беларуска-ўкраінскую мову.

Кіеў

З 24 студзеня 1822 года — архіепіскап Кіеўскі, а з 16 сакавіка ўзведзены ў сан мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага і прызначаны членам Свяцейшага Сінода, у 1822 годзе абраны членам Віленскага ўніверсітэта, з 1823 года — член Кіеўскай духоўнай акадэміі, з 1826 года — ганаровы член Імператарскай Акадэміі навук ; 2 лістапада 1827 года Дэрпцкі ўніверсітэт надаў званне ганаровага доктара філасофіі двум мітрапалітам — Яўгену (Балхавіцінаву) і Філарэту (Драздову) .

У Кіеве мітрапалітам складзены «Апісанне Кіева-Сафійскага сабора і кіеўскай іерархіі» (1825), "Апісанне Кіева-Пячэрскай лаўры " (1826), а таксама «Кіеўскі месяцаслоў, з далучэннем розных артыкулаў, якія датычаць расійскай гісторыі і кіеўскай іерархіі», напісаны артыкул «Звесткі пра Кірыка, які прапаноўваў пытанні Ніфанту» і праца «Гістарычны агляд расійскага законапалажэння ад найстаражытных часоў да 1824 г.» і іншыя. У Кіеве мітрапалітам Яўгенам арганізаваны археалагічныя раскопкі, такім чынам выяўлены падмуркі Дзесяціннай царквы, Залатых варот і іншыя рэшткі дамангольскай архітэктуры.

У 1826 годзе прызначаны ў Вярхоўны крымінальны суд па справе дзекабрыстаў . Быў таксама ганаровым членам універсітэтаў — Віленскага і Кіеўскага, Медыка-хірургічнай акадэміі, маскоўскага таварыства аматараў расійскай славеснасці; быў членам камісіі па складанні законаў Расійскай імперыі і іншых. Публікацыі мітрапаліта Яўгена тычацца самай разнастайнай тэматыкі, напрыклад: «Збор павучальных слоў», «Пастырскае ўгаворванне пра прывіванні каровінай воспы», «Новая лацінская азбука», «Разважанне пра патрэбу грэчаскай мовы для багаслоўя» і іншае.

Узнагароджаны ордэнамі Св. Андрэя Першазванага (22 жніўня 1826) Карабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — : Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»), Св. Аляксандра Неўскага (21 красавіка 1823), Св. Ганны I ст. (5 сакавіка 1805) і Св. Уладзіміра II ст.

Мітрапаліт Яўген памёр 23 лютага 1837 года і быў паводле завяшчання пахаваны ў Грамніцкім прыдзеле Сафійскага сабора ў Кіеве.

Яго брат Гаўрыіл (свецкае імя Рыгор) таксама прысвяціў жыццё царкоўнай кар’еры.

Бібліяграфія

«Описание Иоанно-Предтечева псковскаго монастыря». Дерпт : В типографии И. Х. Шинмана, 1821 «Описание Псково-Печерскаго первокласнаго монастыря». Дерпт (то есть б. м.) : В типографии Иог. Христ. Шинмана (то есть без тип.), 1821 (то есть 1831) «История княжества Псковского с присовокуплением плана города Пскова» Киев : тип. Киево-Печер. лавры, 1831: Ч. 1 Содержащая общую историю сего княжества и города Пскова, Ч. 2 О Псковских князьях, посадниках, тысяцких, генерал-губернаторах, губернаторах и губернских дворянских предводителях, с прибавлением разных грамот к истории Пскова относящихся, Ч. 3 Содержащая историю псковской церковной иерархии, Ч. 4 Содержащая сокращенную Псковскую летопись, избранную из разных российских и чужестранных летописей и особенно из Псковской Словарь русских светских писателей, соотечественников и чужестранцев, писавших в России / Соч. митр. Евгения. Т. 1-2; (Предисл. изд.: Михаил Погодин), Москва : Московитянин, 1845 От А до К От Л до Ѳ «Описание Киевопечерской лавры с присовокуплением разных грамот и выписок, объясняющих оное, также планов лавры и обеих пещер». — Киев, Типография Киевопечерской лавры 1847. «Переписка митрополита киевского Евгения с государственным канцлером графом Николаем Петровичем Румянцевым и с некоторыми другими современниками (с 1813 по 1825 г. включительно)», Воронеж, В типографии Воронежскаго Губернскаго Правления 1868 : Вып. 1-3 Вып. 1 Вып. 2 Вып. 3 «Об осаде Пскова в 1581 году» — Псков : Славян. тип., 1881

Крыніцы

Літаратура

Евгений (в миру Болховитинов Евфимий Ал.) // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. Пономарёв С. И. Материалы для биографии митрополита Евгения. — Киев, 1867. — 63 с. Ивановский А. Д. Митрополит Киевский и Галицкий Евгений (Болховитинов). — СПб., 1872. — 112 с.

Полетаев Н. И. Труды митрополита Киевского Евгения Болховитинова по истории русской церкви. — Казань, 1889. — 541 с. Сперанский Д. Учёная деятельность Евгения Болховитинова, митрополита киевского // Русский вестник. — 1885. — № 4. — С. 517—581; № 5. — С. 161—200; № 6. — С. 644—705. Евгений Болховитинов. Письмо к Г. А. Петрову от 12 марта 1800 г. / Прим. А. Г. Петрова // Русский архив. — 1873. — Кн. 1. — № 3. — Стб. 388—392. Шмурло Е. Ф. Митрополит Евгений как ученый. Ранние годы жизни (1767—1804) — СПб., 1888. — 460 с. Шмурло Е. Ф. Евгений Митрополит Киевский // Журнал Министерства народного просвещения. — 1888. — № 6 (июнь). — С. 257—278.