Сяргей Уладзіміравіч Поссе () — беларускі гісторык, прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1901 годзе ў Лондане, куды выехаў пасля высылкі з Санкт-Пецярбурга яго бацька, Уладзімір Аляксандравіч Поссе (1864—1940), рускі журналістУчастник Парада Победы Владимир Поссе.

Вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве.

Да 9 жніўня 1937 года працаваў дырэктарам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У прыватнасці, у 1935 годзе, каб дагадзіць І. В. Сталіну, ініцыяваў пошук прататыпа «беларускага Чапаева», заахвоціўшы чырвоных камандзіраў успомніць гераічныя эпізоды з баявога мінулага «бацькі народаў» на тэрыторыі БеларусіСага о Соловье.

Арышт і смерць Арыштаваны ўначы 9 жніўня 1937 года ў Мінску ў сваёй кватэры.

19 кастрычніка 1937 года загадчыца аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б Ф. А. Новікава накіравала сакратарам ЦК КП(б)Б А. А. Волкаву і А. М. Лявіцкаму дакладную запіску «Аб Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б», якая пачыналася словамі: «Органамі НКУС выкрыты і арыштаваны як вораг народа былы дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б Поссе. Пасля яго арышту ў Інстытуце праведзена некаторая (першая яшчэ) праца па выкрыцці яго шкодніцкіх дзеянняў і па выкрыцці людзей, замяшаных у іх…». Паводле яе слоў, менавіта Шаранговіч і Поссе «раскрадалі важнейшыя дакументы партыйнага архіва». І асабліва — «копіі загадаў Заходняга фронту за подпісам таварыша Сталіна і адна справа — тэлеграмы аб утварэнні БССР таксама за подпісам т. Сталіна…». Паводле даносу Ф. Новікавай, Поссе «свядома сарваў вывучэнне гісторыі партыі і асабліва паслякастрычніцкага перыяду», шкодна падбіраў аспірантаў, з-за чаго 8 з 12 прэтэндэнтаў не дабраліся да навуковага фінішу, дайшоў з маладымі навукоўцамі ў навуковым разборы толькі да VI з’езду УКП(б), і тое толькі «па асобных пытаннях». Акрамя таго, ён меў неасцярожнасць нарадзіцца ў Лондане і пачаць сваю кар’еру ў Петраградзе інструктарам Камісарыята земляробства, дзе відавочна меўся з усякімі злоснымі апартуністамі.

Прыгавораны да расстрэлу па так званых «сталінскіх спісах». Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года.

Рэабілітаваны 21 красавіка 1956 года.

Сям’я Першая жонка — Р. А. Поссе, другім шлюбам замужам за М. М. Нікольскім, беларускім гісторыкам, акадэмікам АН БССРЗ успамінаў дацэнта гістарычнага факультэта БДУ Р. А. Нікольскай пра свайго мужа — прафесара універсітэта, акадэміка АН БССР М. М. Нікольскага. Другая жонка — Таццяна Аляксееўна Бодэ, дачка Аляксея Бодэ, роднага брата Аляксандра Бодэ, аўтара слоў да песні «Свяшчэнная вайна». Сын — Уладзімір Сяргеевіч Пасэ (09.08.1924 — 16.06.2017)Поссе, Владимир Сергеевич (кандидат исторических наук ; 1924—2017), беларускі гісторык, удзельнік Параду Перамогі ў Маскве 1945 года.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР