161-ы Цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў спецыяльнага прызначэння (в/ч 29155) — падраздзяленне ваеннай разведкі Расійскай Федэрацыі, якое курыруе дыверсійныя, ваенныя і гібрыдныя аперацыі ў Еўропе, Афрыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе. Паводле звестак заходніх спецслужбаў, яго вайскоўцы спецыялізуюцца на падрыўной дзейнасці, дыверсіях і арганізацыі забойстваў. Цэнтр знаходзіцца ў Маскве.

Гісторыя У 2019 годзе The New York Times са спасылкай на заходнія спецслужбы апублікавала артыкул, у якім сцвярджалася, што в/ч 29155 стаіць за спробай атручвання былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля, кампаніяй па дэстабілізацыі сітуацыі ў Малдове, атручваннем гандляра зброяй у Балгарыі і спроба дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі

Паводле The New York Times у 2021 годзе, спецназ гэтага падраздзялення быў адказны за падрыў складоў боепрыпасаў у Чэхіі ў 2014 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:З’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі