Світэнэ (Швітэнэ; , , , або Швітыніс () — рака ў Латвіі і Літве. У Латвіі цячэ па тэрыторыі Баўскага і Елгаўскага краёў, у Літве — Пакруойскага і Іанішскага раёнаў. Левы прыток верхняга цячэння Ліелупэ.
Даўжыня - 80 км. Пачынаецца ў палях на паўночны ўсход ад вёскі Вараняй на тэрыторыі Пашвіцінскага староства. У сярэднім цячэнні на працягу кіламетра па Світэнэ праходзіць латвійска-літоўская мяжа. Вусце Світэнэ знаходзіцца на вышыні 0,5 м над узроўнем мора, за 81 км па левым беразе Ліелупэ, на тэрыторыі Яунсвірлаўскай воласці, за 7 км на паўднёвы ўсход ад Елгавы. Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі Літвы