Міхаіл Антонавіч Храмовіч (22 лістапада 1908, вёска Ахоцічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць 5 сакавіка, 1985) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці.
Біяграфія Член КПСС з 1930 года. У 1930—32 гадах у Чырвонай Арміі, потым на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У 1940—41 гадах сакратар Чэрыкаўскага РК КП(б)Б. З пачатку вайны камандзір батальёна Чэрыкаўскага народнага апалчэння. У ліпені—снежні 1941 і чэрвені—кастрычніку 1943 гадоў сакратар Чэрыкаўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова са жніўня 1941 года камандзір Чэрыкаўскага партызанскага атрада, у чэрвені—верасні 1942 года камісар 620-га партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, з кастрычніка 1942 камісар, з лютага да жніўня 1943 года камандзір 720-га партызанскага атрада. У 1943—56 гадах на партыйнай і савецкай рабоце. Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1956).
Аўтар кніг «Зарава над Сожам» (1971), «Тры партызанскія гады» (2 выданне, 1981).
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ганаровы грамадзянін горада Чэрыкаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны