Hyacinthoides non-scripta — від кветкавых раслін сямейства .
Назва У англійскай мове называецца «англійскі званочак» ().
Апісанне Шматгадовая расліна. Лісце лінейнае, цёмна-зялёнае, бліскучае 20-45 см даўжыні. Увесну з’яўляецца аднабаковае суквецце з 6-12 сініх завужаных званочкавых пахучых кветак да 2 см даўжынёй. Скрыжоўваецца з .
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расце на Брытанскіх астравах, берагах Скандынавіі і ў Ніжніх краінах. Утварае шчыльны дыван у лістападных лясах.
Практычнае выкарыстанне Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
Цікавыя факты У апытанні, якое павінна было вызначыць любімую кветку для розных частак Брытаніі, англійскі званочак быў выключаны са спісу галасавання, паколькі ён перамагаў ва ўсіх графствах, пакідаючы далёка ззаду іншых прэтэндэнтаў.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Спаржавыя Катэгорыя:Флора Еўропы