Сяргей Уладзіміравіч Бу́га (нар. , ст. Салянка, Краснаярскі край, Расія) — беларускі навуковец у галіне заалогіі і экалогіі. Доктар біялагічных навук (2002), прафесар (2005).

Біяграфія Нарадзіўся года на станцыі Салянка Краснаярскага краю (Расія). У 1979-1984 гадах вучыўся ў БДУ. З 1987 года ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі. З 1993 года ў БДУ, з 2004 года загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па энтамафаўне Беларусі, экалогіі супольнасцяў членістаногіх, ахове раслін.

Актыўна займаецца навучальна-метадычнай і навукова-метадычнай працай. Па яго ініцыятыве ўведзены навучальныя курсы «Інфармацыйныя тэхналогіі ў біялагічных даследаваннях», «Асновы інфармацыйнай біялогіі», «Чужародныя віды жывёл у фаўне Беларусі».

З'яўляецца аўтарам больш як 250 навуковых прац, даведкава-энцыклапедычных навукова-папулярных выданняў, у тым ліку 7 манаграфій, больш як 20 навучальных выданняў навучальна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі і Навучальна-метадычнага аб'яднання па прыродазнаўчанавуковай адукацыі. Вядзе вялікую працу па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Пад кіраўніцтвам Бугі абаронены 6 дысертацый на сушуканне навуковай ступені кандыдата біялагічных навук,. З'яўляўся кіраўніком і адказным выканаўцам шматлікіх навукова-даследчых праектаў. Сумесна са студэнтамі і аспірантамі ім выконваецца шырокі спектр экалога-фаўністычных і фітапаталагічных даследаванняў. Практычныя распрацоўкі студэнтаў і аспірантаў укаранёныя не толькі ў навучальны працэс БДУ і іншых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, але і арганізацыі Рэспубліканскай навукова-вытворчай асацыяцыі «Кветкаводства і азеляненне».

Сачыненні Болезни и вредители клюквы крупноплодной. Мн., 1996 (сумесна з С. У. Гарленка); Дендрофильные тли Беларуси. Мн., 2001

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Энтамолагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі