Джон Гіл Леман (, 1832—1908) — амерыканскі батанік і збіральнік раслін.

Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1832 года ў Ліме на тэрыторыі акругі Уоштэна ў Мічыгане. Вучыўся ў мясцовай школе, затым у працяг васьмі гадоў выкладаў. Незадоўга да гэтага паступіўшы ў Мічыганскі ўніверсітэт, 8 чэрвеня 1862 года запісаўся ў 4-ы Мічыганскі кавалерыйскі полк арміі Саюза. У жніўні 1864 года блізу Атланты быў узяты ў палон, утрымліваўся ў Андэрсанвіле і . 1 сакавіка 1865 года вызвалены.

У 1866 годзе Леман пераехаў у гарадок Сьера-Вэлі на паўночным усходзе Каліфорніі. З 1870 года выкладаў у мясцовай школе, у вольны час займаўся зборам раслін. Нявызначаныя ўзоры ён адпраўляў Генры Боландэру, які ўсталяваў кантакт паміж Леманам і Эйсам Грэем у Гарвардскім універсітэце.

У 1880 годзе Джон Леман ажаніўся з Сарай Элен Пламер, з якой пазнаёміўся чатырма гадамі раней у Санта-Барбары. У 1881 годзе яны разам падарожнічалі ў Тусан, адкуль прывезлі мноства раней невядомых відаў раслін.

З 1888 па 1892 Леман працаваў батанікам у каліфарнійскай службе лясніцтва, займаўся вывучэннем у асноўным іглічных дрэў.

Памёр Джон Гіл Леман 24 лістапада 1908 года ў Оклендзе.

Некаторыя навуковыя публікацыі

Роды, названыя ў гонар Дж. Г. Лемана

[= ]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Батанікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі ЗША