80-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус» уганаравала найлепшых дзеячаў у кіно і амерыканскім тэлебачанні 2022 года па версіі Галівудскай асацыяцыі замежнай прэсы (HFPA). Цырымонія адбылася 10 студзеня 2023 года ў Беверлі-Хілз, штат Каліфорнія.
Трансліравалася ў прамым эфіры ў ЗША на канале NBC і на канале Peacock.
Намінанты былі абвешчаныя 12 снежня 2022 года.
Намінацыі і ўзнагароды
Ігравое кіно Найлепшы фільм — драма «Фабельманы»
Найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл «Баншы Інішэрына»
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм «Пінокіа Гільерма дэль Тора»
Найлепшы замежны фільм «Аргенціна, 1985» (Аргенціна)
Найлепшы драматычны акцёр Осцін Батлер («Элвіс»)
Найлепшая драматычная актрыса Кейт Бланшэт («Тар»)
Найлепшы акцёр у камедыі ці мюзікле Колін Фарэл («Баншы Інішэрына»)
Найлепшая актрыса ў камедыі ці мюзікле Мішэль Еа («Усё ўсюды і адразу»)
Найлепшы акцёр другога плана Ке Хюі Куан («Усё ўсюды і адразу»)
Найлепшая актрыса другога плана Анджэла Басет («Чорная пантэра: Ваканда назаўжды»)
Найлепшы рэжысёр Стывен Спілберг («Фабельманы»)
Тэлевізійныя катэгорыі Найлепшы серыял — драма «Дом Цмока»
Найлепшы серыял — камедыя ці мюзікл «Пачатковая школа Эбат»
Найлепшы міні-серыял ці тэлефільм «Белы лотас»
Найлепшы акцёр серыяла — драма Кевін Костнер («Елаўстан»)
Найлепшая актрыса серыяла — драма Зендэя («Эйфарыя»)
Найлепшы акцёр серыяла — камедыя ці мюзікл Джэрэмі Ален Уайт («Мядзведзь»)
Найлепшая актрыса серыяла — камедыя ці мюзікл Квінта Брансан («Пачатковая школа Эбат»)
Найлепшы акцёр ў міні-серыяле ці тэлефільме Эван Пітэрс («Дамер — Пачвара: гісторыя Джэфры Дамера»)
Найлепшая актрыса ў міні-серыяле ці тэлефільме Аманда Сэйфрыд («Выбыла»)
Найлепшы акцёр другога плана ў серыяле — драма, камедыя ці мюзікл Тайлер Джэймс Уільямс («Пачатковая школа Эбат»)
Найлепшая актрыса другога плана ў серыяле — драма, камедыя ці мюзікл Джулія Гарнер («Озарк»)
Найлепшы акцёр другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме Пол Уолтэр Хаўзер («Чорная птушка»)
Найлепшая актрыса другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме Джэніфер Кулідж («Белы лотас»)
Спецыяльныя ўзнагароды Прэмія Сесіля Б. Дэміля Эдзі Мёрфі
Прэмія Кэрал Бёрнет Раян Мёрфі
Зноскі
Спасылкі Golden Globes 2023: The Winners and Show Recap
Катэгорыя:Цырымоніі ўзнагароджвання прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Кінапрэміі 2023 года Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі 2023 года Катэгорыя:Падзеі 10 студзеня Катэгорыя:Студзень 2023 года