Юрый Віктаравіч Тышкевіч () — беларускі мастак-графік.
Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1950), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1960).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.
Творчасць Працаваў у розных тэхніках і жанрах станковай графікі (каляровай і чорна-белай лінагравюры, аўталітаграфіі, афорта і інш.). Творы вызначаюцца яркай вобразнасцю, лаканічнасцю кампазіцыйных рашэнняў, дакладнасцю і выразнасцю ліній: «Магілёўская шаша» (1959), «Красавіцкае сонца» (1960), «Кастрычнік» (1962), «Праталіны» (1964), «Хата Я. Купалы» (1974), «Беларускія далі» (1980), «Дарогамі Беларусі» (1982) і інш. Аўтар серый: «Цаліна індустрыяльная» (1964), «Мужнасць» (1967), «На радзіме Я. Купалы» (1968), «Гарады і гады» (1968—69), «Мой горад Мінск» (1970—73), «Беларускі трактарны» (1980), трыпціха «Белая бяроза» (1966).
Літаратура
Зноскі