Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі, МЗС Расіі — федэральны орган выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне ў галіне адносін Расійскай Федэрацыі з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падведамна Прэзідэнту па пытаннях, замацаваным за ім Канстытуцыяй, альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Расійскай Федэрацыі.

Узначальваецца міністрам замежных спраў; з 2004 — Сяргей Віктаравіч Лаўроў.

МЗС Расіі (у 1946—1992 гг. МЗС РСФСР) быў утвораны як Народны камісарыят замежных спраў 1 лютага 1944, і існаваў паралельна з МЗС СССР.

Спасылкі

Прававы статус МЗС Расіі і яго ўстаноў Афіцыйны сайт МЗС Расіі Дыпламаты Расіі

Замежных спраў Расія Катэгорыя:Знешняя палітыка Расіі