Барыс Вячаслававіч Грызлоў () — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністр унутраных спраў Расіі (2001—2003). Старшыня Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі (2003—2011). Старшыня Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія» (з 2002).

Біяграфія Нарадзіўся 15 снежня 1950 года ва Уладзівастоку. Праз чатыры гады пасля нараджэння Барыса сям’я пераехала ў Ленінград на новае месца службы бацькі. У старэйшых класах вучыўся ў ленінградскай політэхнічнай школе № 211, якую скончыў з залатым медалём.

14 студзеня 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы БеларусьПуцін прызначыў Барыса Грызлова новым паслом Расіі ў Беларусі.

Узнагароды і званні Ордэн «Дастык» I ступені (Казахстан). Ордэн Пашаны (20 снежня 2000). Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (15 снежня 2005)Указ Президента Российской Федерации от 15 декабря 2005 года № 1443 «О награждении орденом „За заслуги перед Отечеством“ II степени Грызлова Б. В.». Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі (15 снежня 2005)Распоряжение Правительства Российской Федерации от 15 декабря 2005 года N 2223-р «O награждении Почётной грамотой Правительства Российской Федерации Грызлова Б. В.». Званне «Ганаровы грамадзянін горада Уладзівастока» (29 чэрвеня 2006 года)Почётные граждане // Официальный сайт администрации Владивостока. Ордэн Пашаны (Прыднястроўе, 5 верасня 2006)Указ Президента ПМР от 5 сентября 2006 года № 488 «О награждении орденом Почёта гражданина Российской Федерации Грызлова Б. В.» . Падзяка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (28 снежня 2006)Распоряжение Президента Российской Федерации от 28 декабря 2006 года № 649-рп «О поощрении Грызлова Б. В.». Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені (21 мая 2008)Указ Президента Российской Федерации от 21 мая 2008 года № 822 . Ордэн Аляксандра Неўскага (15 снежня 2010)Указ Президента Российской Федерации № 1573 от 15 декабря 2010 года «О награждении орденом Александра Невского Грызлова Б. В.» // ГСРПА. Государственный интернет-сайт правовой информации. Медаль Сталыпіна П. А. II ступені (15 снежня 2011)Распоряжение Правительства Российской Федерации от 15 декабря 2011 года № 2236-р «О награждении медалью Столыпина П. А. II степени Грызлова Б. В.». Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені (15 снежня 2020)Борис Грызлов награждён орденом «За заслуги перед Отечеством» I степени.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Паслы Расіі ў Беларусі