Ду́шан Ула́хавіч (; нар. ) — сербскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Сербіі.

Кар’ера Клубная Яшчэ хлопцам Душан спрабаваў свае сілы ў клубах «Земун», ОФК, «Црвена Звезда»«OFK Beograd i Dinamo u finalu Turnira prijateljstva». Mozzart Sport.«Партизанов бисер Влаховић: Тата је одлучио да одиграм једну утакмицу за Звезду». Sportski žurnal., але замацаваўся ў футбольнай акадэміі «Партызану», куды патрапіў улетку 2014 года«Upoznajte novog Ibrahimovića: Dušan Vlahović — Partizanova haubica iz Zemuna!». Mozzart Sport.. У пачатку 2016 года Улахавіч далучыўся да першай каманды пад кіраўніцтвам трэнера Івана Томіча і атрымаў кашулю з нумар 9«Nova „devetka“ Partizana — najmlađa do sada!». Mondo.. 21 лютага ён дэбютаваў у сербскай Суперлізе ў матчы супраць ОФК, стаўшы самым маладым дэбютантам у гісторыі клуба«Vlahović za istoriju». Mozzart Sport.. 2 красавіка Улахавіч забіў свой першы гол у кар’еры за «Партызану» ў матчы супраць «Радніка» (3:2) і стаў самым маладым галеадорам у гісторыі клуба«Dečak je postao muškarac!». Mozzart Sport.. 20 красавіка ён таксама забіў гол у паўфінальным матчы Кубка Сербіі супраць «Спартака», а клуб выгуляў суперніка з лікам 3:0. Такія выступы прыцягнулі ўвагу шэрагу еўрапейскіх клубаў. У выніку, улетку 2017 года ігрок склаў пяцігадовы кантракт з клубам «Фіярэнціна», які аднак пачаў дзейнічаць толькі з пачатку 2018 года, калі гульцу споўнілася 18 гадоў. У новым клубе серб зрэдку з'яўляўся ў складзе першай дружыны, абараняючы колеры моладзевай дружыны клуба.

Сапраўдным прарывам стаў сезон 2020—2021 гадоў, калі ігрок часцяком стаў прыцягвацца да асноўнага складу новым галоўным трэнерам Чэзарэ Прандэлі«Fiorentina, Prandelli: „Vlahovic crescerà ancora. Bene Castrovilli-Eysseric“». Corriere dello Sport.«Prandelli, Vlahovic? Pochi hanno bruciato le tappe così — Calcio». Agenzia ANSA.. 22 снежня 2020 года ігрок дапамог клуба здабыць сэнсацыйную перамогу ў Турыне над «Ювентусам» з лікам 3:0«Che fine hanno fatto i giocatori della Fiorentina che batterono la Juve nel 2008». Sky Sport.. 13 сакавіка 2021 года Улахавіч упершыню адзначыўся хет-трыкам у пераможным матчц супраць «Беневента» 1:4. Сезон скончыўся для іграка з 21 голам на рахунку, у выніку чаго быў абраны найлепшым маладым іграком Серыі А«MVP Stagione 2020/2021: Dusan Vlahovic miglior under 23». Lega Serie A.. Наступным сезонам футбаліст так жа спраўна здабыў галы, чым у выніку вымагаў дагавор з «Ювентусам», да складу якога перайшоў 28 студзеня 2022 года. Паводле дагаворы сума трансферу склала 70 млн еўра з дадатковымі 10 млн еўра. Ён дэбютаваў за «Ювентус» у пачатковым складзе 6 лютага і забіў гол у пераможным матчы супраць «Вероны» (2:0)«Juve-Verona 2-0: Vlahovic e Zakaria show, Allegri sorride». TuttoSport.. 22 лютага Улахавіч упершыню з'явіўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць іспанскага «Вільярэалу» (1:1). Прыкметна, што футбаліст пацэліў мяч у браму ўжо праз 33 секунды па старце, стаўшы самым хутка забіўным дэбютантам і другім самым маладым дэбютантам клуба, які адзначаўся ў матчах Лігі чэмпіёнаў«Vlahovic nella storia della Juve: gol e record all’esordio in Champions!». TuttoSport..

Міжнародная Улахавіч дэбютаваў у складзе зборнай Сербіі 11 кастрычніка 2020 года ў матчы Лігі нацый 2020—2021 гадоў супраць зборнай Венгрыі«Serbia v Hungary game report». ESPN.. Свой першым гол ігрок здабыў 18 лістапада ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Расіі з лікам 5:0 у сустрэчы Лігі нацый.

Дасягненні «Партызан»: Чэмпіён Сербіі: 2017 Уладальнік Кубка Сербіі: 2016, 2017

«Ювентус»: Уладальнік Кубка Італіі: 2024

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус