Букаё Сака (; нар. ) — англійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Арсенал» і нацыянальнай зборнай Англіі. Акрамя пазіцыі ў паўабароне здольны згуляць вінгера і абаронцы. Вылучаецца нападніцкімі здольнасцямі і творчасцю, дзякуючы чаму лічыцца адным з найлепшых маладых футбалістаў у свецеRidley, Nathan (5.04.2022). «Arsenal star Bukayo Saka tops list of 100 best wonderkids including Gabriel Martinelli». Daily Mirror.Mayo, Marc (5.04.2022). «Arsenal: Study names Bukayo Saka as Europe’s best young player» . Yahoo! Sports.Collings, Simon (27.04.2021). «Bukayo Saka: Arsenal star named Young Player of the Year at London Football Awards 2021». Evening Standard.. Паходзіць з нігерыйскай сям’і.

Кар’ера Сака рыхтаваўся быў у моладзевай акадэміі «Уотфард»Berrill, Lewis (9.07.2021). «Harry Kane, Bukayo Saka and Jadon Sancho’s time at Watford FC». Watford Observer., першы чым далучыўся да акадэміі «Арсеналу». На сваё 17-годдзе склаў прафесійны кантракт з клубам, далучыўшыся да каманды клуба да 23 гадоў. У асноўнай дружыне клуба дэбютаваў 29 лістапада 2018 года ў матчы Лігі Еўропы супраць украінскага клуба «Ворскла», калі з'явіўся на пляцоўцы на 69-й хвіліне сустрэчы. 13 снежня згуляў у тым жы турніры ўжо супраць азербайджанскага «Карабаха». У матчы Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 студзеня 2019 года ў матчы супраць «Фулхэма», замяніўшы Алекса Івобі на 83-й хвіліне«Arsenal news: Emery excited by Saka’s Arsenal debut». Goal.. Футбаліст, такім чынам, стаў першым іграком XXI стагоддзя ў матчах галоўнага англійскага першынства. Стабільна пачаў прыцягвацца да матчаў «кананіраў» з сезона 2019—2020 гадоў. У ліпені 2020 года паўабаронца склаў новую доўгатэрміновую дагавор з клубам. 4 кастрычніка 2020 года адзначыўся голам у матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд» на Эмірэйтс, дзякуючы чаму лонданцы здабылі перамогу з лікам 2:1«Arsenal 2–1 Sheffield United: Gunners extend Blades’ point-less start». BBC Sport.. 26 снежня ўключыў мяч у браму «Чэлсі» ў пераможнай гульні на хатняй арэне з лікам 3:1. У снежні і студзені спартсмен стаў найлепшым футбалістам клуба. Сезон 2021—2022 гадоў стаў вельмі паспяховым для футбаліста, бо ён забіў 11 галоў у 38 матах Прэм’ер-лігі.

Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі: 2020 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2020, 2023

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан