Уладзімір Мікалаевіч Мудрогін (, Санкт-Пецярбург — ) – беларускі мастак, сцэнограф.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1952 – 1965 гг. мастак Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра, аформіў каля 30 спектакляў.
Скончыў Цэнтральную эксперыментальную студыю мастацкага праектавання пры Саюзе мастакоў СССР ў Маскве (1970).
З 1965 года жыў ў Мінску. Працаваў у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце пры Мастацкім фондзе БССР.
У 1970 – 1980 гг. галоўны мастак Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года.
Творчасць Працаваў у галіне сцэнаграфіі, станковага жывапісу, займаўся афармленчым мастацтвам і мастацкім праектаваннем.
Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957 г.), «Позняе каханне» (1963 г.) А. Астроўскага, «Блудны сын» Э. Ранета (1958 г.), «Два клёны» Я. Шварца (1960 г.), «Асцярожна, Мякішавы» А. Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А. Сумбатава (абодва 1963 г.), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1964 г.),«Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева (1965 г.) і інш.
Выканаў праекты афармлення Мінскага вагоннага дэпо Беларускай чыгункі (1966), нарзаннай галерэі ў Пяцігорску (1967), мемарыяла ў Стаўрапольскім краі (1970) і інш.
Аўтар жывапісных палоцен «Восеньскае святло» (1966 г.), «Узбярэжжа» (1971 г.), «У грыбы» (1974 г.), «Пейзаж. У выхадны» (1976 г.), «На рацэ Свіслач» (1979 г.), «Вечар» (1981 г.), «Светлы дзень» (1983 г.), «Ружовая раніца», калажаў і інш. Творам уласцівы манументальнасць, пластычны малюнак, завершанасць кампазіцыі.
З 1963 года прымаў удзел у мастацкіх выстаўках.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі