Вуліца Мазурава — адна з галоўных вуліц Цэнтральнага раёна Гомеля. Названа ў гонар савецкага дзеяча Кірыла Мазурава.

Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Хатаевіча, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцамі Каменшчыкава і Агарэнкі (картаграфічны працяг вуліцы).

Вуліца забудавана жылымі (5-16 павярховымі) дамамі і камерцыйнымі пабудовамі.

Паўночная частка вуліца размешчана ўздоўж азёр Бурае балота (з цотнага боку) і Валатаўское (з няцотнага боку).

На вуліцы размешчаны Гомельская цэнтральная гарадская клінічная паліклініка Гомельская цэнтральная гарадская дзіцячая клінічная паліклініка Яслі-сад № 18 Сярэдняя школа № 72 Дзіцячы сад № 100 Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе Гомельскі лядовы палац Палац водных відаў спорту Буйныя магазіны «АЛМІ», «Green», «ВЕСТА» аддзяленне Беларусбанка аддзяленне № 6 РУП «Белпошта»

Перасякае вуліцы Усходні абход бульвар Газеты Гомельская праўда вуліца Галавацкага вуліца Кожара вуліца Ц. С. Барадзіна

Крыніцы