Мікалай Мікалаевіч Казакоў () — спецыяліст у галіне эксплуатацыі воднага транспарту, суднаваджэння. Кандыдат тэхнічных навук (2007), дацэнт (2010). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з 2025 года.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (спецыяльнасць «Арганізацыя перавозак і кіраванне на траспарце», 2001), Волжская дзяржаўная акадэмія воднага транспарту (аспірантура, 2006).
У 2002—2004 гадах працаваў на факультэце кіравання працэсамі перавозак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту загадчыкам лабараторыі «Мадэляванне і аўтаматызацыя кіравання транспартымі сістэмамі», з 2004 — дацэнт кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», у 2016—2017 — загадчык кафедры «Інфармацыйнае і матэматычнае забеспячэнне траспартных сістэм», з 2017 па 2025 год — прарэктар па вучэбнай рабоце.
27 сакавіка 2025 года прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспартуМікалай Казакоў узгоднены на пасаду рэктара БелДУТа.
Навуковыя інтарэсы Водны транспарт, узаемадзеянне водных сістэм, транспартная лагістыка.
Узнагароды Знак «Выдатнік Беларускай чыгункі» (2015).
Крыніцы
Спасылкі Казакоў Мікалай Мікалаевіч, кандыдат тэхнічных навук, транспарт
Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту