Асака берагавая (Carex riparia) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства асаковых.

Апісанне Шэра-зялёная расліна вышынёй 60—150 см. Сцяблы з чырванавата-бурымі похвамі. Лісце шырокалінейнае, пляскатае, па краі груба- і вострашурпатае. Колас з 3—6 тычынкавых і 5—6 песцікавых каласкоў. Прыкветны ліст перавышае суквецце. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, вострыя. Рыльцаў 3. Мяшочкі тупатрохгранныя, цёмна-шэрыя, з жылкамі.

Пашырэнне Расце па берагах вадаёмаў, на нізінных балотах, у поймах рэк, іншы раз дамінуе ў раслінных згуртаваннях. На Беларусі трапляецца часта, асабліва на Палессі ў басейне Прыпяці. Цвіце ў маі — чэрвені.

Кармавая расліна (у маладым стане). Выкарыстоўваецца на пляценне.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Травы