Вілія () — рака ў Цярнопальскай, Ровенскай, Хмяльніцкай абласцях Украіны, левы прыток Гарыні (басейн Прыпяці).

Даўжыня 77 км, плошча басейна 1815 км². Пачынаецца на Падольскім узвышшы. Даліна месцамі забалочаная, шырынёй да 4 км. Нахіл ракі 1 м/км.

Жыўленне мяшанае, пераважна снегава-дажджавое. Ледастаў ад сярэдзіны снежня да пачатку сакавіка. Зарэгулявана сажалкамі, забалочаная частка даліны меліяраваная.

Катэгорыя:Басейн Гарыні Катэгорыя:Рэкі Ровенскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цярнопальскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Хмяльніцкай вобласці