Закон Зібса — фанетычны закон, адкрыты нямецкім лінгвістам Тэадорам Зібсам і актуальны для праіндаеўрапейскай мовы.
Фармулюецца наступным чынам: калі s-mobile прыбаўлялася да кораня, які пачынаўся са звонкага ці звонкага прыдыхальнага змычнага, гэты змычны аглушаецца.
s + k > санскр., ст.-грэч., герм., балт., слав. sk-; s + kh > санскр., ст.-грэч. skh-/sk-, герм., балт., слав. sk-; s + g > санскр., ст.-грэч., герм., балт., слав. sk-; s + gh > санскр., ст.-грэч. skh-/sk-, герм., балт., слав. sk-.
Ежы Курыловіч перафармуляваў закон зыходзячы з таго, што глухіх прыдыхальных у праіндаеўрапейскай мове не было (ларынгальная тэорыя):
s + k > санскр., ст.-грэч., герм., балт., слав. sk-; s + g > санскр., ст.-грэч., герм., балт., слав. sk-; s + gh > санскр., ст.-грэч. skh-, герм., балт., слав. sk-.
Пазней У. М. Ілліч-Світыч адкрыў, што ў праславянскай мове спалучэнне s-mobile са звонкім дае не sk-, а x-. Тады закон набывае выгляд:
s + k > санскр., ст.-грэч., герм., балт., слав. sk-; s + g > санскр., ст.-грэч., герм., балт. sk-, слав. х-; s + gh > санскр., ст.-грэч. skh-, герм., балт. sk-, слав. х-.
Літаратура Иллич-Свитыч В. М. Один из источников начального х- в праславянском (Поправка к «закону Зибса»). // Вопросы языкознания. — М., 1961, № 4.
Катэгорыя:Індаеўрапейскія мовы Катэгорыя:Фанетычныя законы