Сутыкненні ў Бенгазі 2013 года — адзін з эпізодаў унутраналівійскага канфлікту 2011—2014 гадоў. Паводле The Economist, падзеі паклалі канец «праўленню апалчэнцаў» і прывялі да аднаўлення пазіцый дзяржаўных органаўLibya’s government and the militias: Is the tide turning?. The Economist. (15 June 2013)..
Ход падзей 8 чэрвеня па меншай меры 31 чалавек быў забіты і 100 параненыя ў выніку сутыкненняў паміж дэманстрантамі і апалчэннем «Шчыт Лівіі», якое дзейнічае з дазволу Міністэрства абароныDeath toll from Libyan clashes rises to 31: doctorMedics: 28 dead as protesters attack ex-Libya rebel HQ . The Star (Malaysia)..
15 чэрвеня сотні ўзброеных людзей у цывільным напалі на некалькі аб’ектаў бяспекі, захапіўшы частку базы пяхотнай брыгады. Прынамсі шэсць лівійскіх вайскоўцаў былі забітыя падчас штурму — чацвёра снайперскім агнём і двое ў выніку нажавых раненняў. Усе загінулыя былі членамі элітнага падраздзялення «Аль-Сайга». Падчас нападаў пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку некалькі нападнікаў. Каля дарогі да аэрапорта таксама адбыліся сутыкненні, у выніку чаго паветраную гавань закрылі. З Трыпалі было накіравана ўрадавае падмацаваннеSix Libyan soldiers killed in Benghazi violence. Reuters, 15 June 2013..
Кіраўнік Агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Бенгазі выказаў здагадку, што за сутыкненнямі стаяць прыхільнікі зрынутага кіраўніка краіны Муамара Кадафі. Палкоўнік Сулейман Абу-Вішах паведаміў, што двое членаў пра-кадафісцкай дыверсійнай групы былі арыштаваныя. Паводле сілавіка, задача групы — выклікаць рознагалоссі і беспарадкі ў горадзе.
У 2:30 19 чэрвеня моцны выбух цалкам зруйнаваў паліцэйскі ўчастак у раёне Аль-Хадаек, але абышлося без ахвяр, паколькі ён быў зачынены пасля папярэдняга нападу ў маіHuge explosion flattens Benghazi police station – no casualties reported. Libya Herald..
2 ліпеня на кантрольна-прапускным пункце выбухнуў замініраваны аўтамабіль, у выніку чаго былі параненыя чацвёра вайскоўцаў і па меншай меры тры грамадзянскія асобыCar blast hits army checkpoint in Banghazi – Africa. Al Jazeera..
26 ліпеня крытык «Братоў-мусульман» Абдэльсалам аль-Масмары быў застрэлены на выхадзе з мячэці пасля пятнічнай малітвы падчас Рамадана. Пасля гэтага пратэстоўцы напалі на маёмасць «Братоў-мусульман» як у Бенгазі, так і ў сталіцы Трыпалі. Праз два дні будынкі судоў былі разбамбаваныя. Адбыліся сутыкненні паміж невядомымі апалчэнцамі і вайсковым спецназамFresh wave of unrest flares in Libya – Africa. Al Jazeera..
Крыніцы
Бенгазі Катэгорыя:Чэрвень 2013 года Катэгорыя:Ліпень 2013 года