Гета ў Сіняўцы (лета 1941 — жнівень 1943) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Сіняўка Клецкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У вёсцы Сіняўка перад вайной жылі 700 яўрэяў, з якіх 105 былі школьнага ўзросту. Да пачатку вайны ў Сіняўцы знаходзіліся і шматлікія яўрэі-бежанцы з Польшчы.
Неўзабаве пасля акупацыі мястэчка, летам 1941 года, немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета і стварылі юдэнрат.
Гета займала квартал, дзе да вайны жылі большасць габрэяў мястэчка — уздоўж Пінскага тракту да перасячэння з шашы Брэст— Масква. Сіняўскае гета было абгароджана калючым дротам, і яго перыметр патрулявалі паліцаі.
Каля 300 сіняўскіх яўрэяў былі забітыя ў чэрвені 1942 года. Падчас гэтай акцыі габрэям загадалі выйсці з дамоў. Тых, хто хаваўся, знаходзілі і заганялі да астатніх. На шашы паставілі два кулямёты, і пад іх прыцэлам немцы з мясцовымі і літоўскімі калабарантамі гналі калону асуджаных людзей па Пінскім тракце ўніз, за масток, да месца расстрэлу. Там людзей пасадзілі на зямлю, па 10 чалавек прымушалі распранацца і гналі да расстрэльнай ямы. Гэтую яму загадзя прымусілі выкапаць саміх габрэяў, схлусіўшы ім, што гэта будзе бамбасховішча.
Апошніх вязняў забілі ў жніўні 1943 года на ўскраіне вёскі Нарэшавічы.
Усяго ў мястэчку Сіняўка былі забітыя 920 габрэяў.
Памяць На месцы расстрэлу апошніх яўрэяў Сіняўкі каля вёскі Нарэшавічы ўсталяваны помнік ахвярам Халакосту.
Крыніцы
Літаратура
Сіняўка Катэгорыя:Гісторыя Клецкага раёна Катэгорыя:Сіняўка