Эндр і Луара () — дэпартамент Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Цэнтр. Парадкавы нумар 37. Адміністрацыйны цэнтр — Тур. Насельніцтва 554 тыс. чалавек (1999). Дэпартамент названы ад імя дзвюх асноўных рэк на яго тэрыторыі.

Плошча тэрыторыі 6127 км².

Дэпартамент уключае 3 акругі, 37 кантонаў і 277 камун.

Эндр і Луара — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Турэнь.

Гл. таксама Замак Шэнансо Замак Юсэ